Галактычны цэнтр

Выява, памерам 400 на 900 светлавых гадоў, складзеная з некалькіх фатаграфій тэлескопа «Чандра», з сотнямі белых карлікаў, нейтронных зорак і чорных дзірак, у аблоках газу, распаленага да мільёнаў градусаў. Унутры яркай плямы ў цэнтры выявы знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка галактычнага цэнтра (радыёкрыніца Стралец A*). Колеры на здымку адпавядаюць рэнтгенаўскім энергетычным дыяпазонам: чырвоны (нізкая), зялёны (сярэдняя) і сіні (высокая).

Галактычны цэнтр — параўнальна невялікая вобласць у цэнтры нашай Галактыкі, радыус якой складае каля 1000 парсек і ўласцівасці якой рэзка адрозніваюцца ад уласцівасцей іншых яе частак. Вобразна гаворачы, галактычны цэнтр — гэта касмічная «лабараторыя», у якой і цяпер адбываюцца працэсы зоркаўтварэння і ў якой размешчана ядро, якое калісьці дало пачатак кандэнсацыі нашай зорнай сістэмы.

Галактычны цэнтр знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад нашай Сонечнай сістэмы, у кірунку да сузор’я Стральца. У галактычнай плоскасці засяроджана вялікая колькасць міжзоркавага пылу, дзякуючы якому святло, ідучы ад галактычнага цэнтра, аслабляецца на 30 зорных велічынь, гэта значыць у 1012 разоў. Таму цэнтр нябачны ў аптычным дыяпазоне — няўзброеным вокам і пры дапамозе аптычных тэлескопаў. Галактычны цэнтр назіраецца ў радыёдыяпазоне, а таксама ў дыяпазонах інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў. Першая выява ядра Галактыкі была атрымана ў канцы 1940-х гг. А. А. Калінякам, В. І. Красоўскім і У. Б. Ніканавым у інфрачырвоным дыяпазоне спектра[1][2].

Экватарыяльныя каардынаты Галактычнага цэнтра (эпоха J2000.0):

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цесевич В. П. § 80. Млечный Путь и строение Галактики // Что и как наблюдать на небе. — 4-е изд. — М.: Наука, 1973. — 384 с.
  2. А. А. Калиняк, В. И. Красовский, В. Б. Никонов Наблюдение области галактического центра в инфракрасных лучах // Доклады Академии наук СССР. — 1949. — В. 1. — Т. 66.

Літаратура

  • Melia Fulvio. The Black Hole in the Center of Our Galaxy, Princeton U Press, 2003 (англ.: )
  • Eckart A., Schodel R., Straubmeier C. The Black Hole at the Center of the Milky Way. — London: Imperial College Press. — 2005 (англ.: )
  • Melia Fulvio. The Galactic Supermassive Black Hole. — Princeton U Press, 2007 (англ.: )

Спасылкі

Відэа

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!