Віярэл Антонавіч Балаган

Віярэл Антонавіч Балаган
Краіны:  Малдова
Дата нараджэння: 14 снежня 1971(1971-12-14) (53 гады)
Месца нараджэння: Кішынёў
Званне:
Максімальны рэйтынг: 2732 (ліпень 2012)
Актуальны рэйтынг: 2 598 (красавік 2024)[1]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
bologan.md/index_ru.html
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віярэл Балаган (ці Віктар Балаган) (14 снежня 1971, Кішынёў) — малдоўскі шахматыст, гросмайстар (1991).

Біяграфія

Віярэл быў другім дзіцём у сям'і. Усяго ў сям'і было пяць сыноў. Бацька Віярэла — спецыяліст у інфарматыку, яго маці — настаўнік іспанскай мовы.

Віярэл навучыўся гуляць у шахматы ад свайго бацькі ва ўзросце сямі гадоў. У 1981 годзе Віярэл пачаў займацца шахматамі з трэнерам — Іёнам Саланарам. У 1984 годзе Віярэл стаў кандыдатам у майстра. З 1986 года Балаган займаўся з малдрўскім шахматыстам Вячаславам Андрэевічам Чабаненкам.

У 1988 годзе Віярэл скончыў школу з паглыбленым вывучэннем іспанскай мовы. У 1989 годзе ён паступіў і ў 1993 годзе скончыў Расійскую Дзяржаўную Акадэмію Фізічнай Культуры (РДАФК). У 1993 годзе Балаган паступіў у аспірантуру (РДАФК). У 1996 годзе Балаган абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Структура комплекснай падрыхтаванасці шахматыстаў высокай кваліфікацыі». У гэты ж час Балаган пачаў займацца шахматамі з вядомым шахматным трэнерам Маркам Дварэцкім.

Першым значным дасягненнем у шахматнай кар'еры Балагана была дзяльба разам з Барысам Гельфандам і Аляксеем Шыравым 1—3 месцаў на першай дошцы на моладзевых гульнях СССР 1989 года. У 1990 годзе Балаган стаў міжнародным майстрам.

У 1991 годзе Балаган выканаў норму гросмайстра. Званне гросмайстра яму было прысвоена ў кастрычніку 1991 года на Кангрэсе ФІДЭ. У 1991 годзе Віярэл Балаган браў удзел у апошнім чэмпіянаце СССР і заняў 7-е месца. У студзені 1992 года Балаган быў 52-м у рэйтынг спісе ФІДЭ.

Балаган 7 гадоў гуляў за шахматны клуб Дрэздэна ў Бундэслізе (Германія). У 1993 — 1995 годах Балаган гуляў за французскі клуб Бельфор (Belfort). У 1995 — 1997 годах Балаган гуляў за клуб «Таттрансгаз» (Казань). У складзе гэтага клуба Балаган у 1996 годзе выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1993 годзе Балаган выйграў турніры ў Остраве і ў Лас Пальмасе, у 1995 годзе — у Маскве. У 1997 годзе Балаган выйграў «Нью-Ёрк-опен»,

У 1997 годзе Балаган вырашыў скончыць шахматную кар'еру і заняўся бізнесам. Аднак пасля эканамічнага крызісу ў Расіі ў 1998 годзе аднавіў шахматную кар'еру і ў тым жа годзе выйграў турнір у Бурбон-Лансі (Францыя)[2].

Кнігі

  • Ступени или как стать гроссмейстером. Мемуары шахматиста. Издательство: Издательство Астрель, АСТ, 2006 г., ISBN 5-17-034434-1, 5-271-13052-5, 985-13-6842-3[3]
  • Славянская защита. Система Чебаненко. Издательство: Соловьёв Сергей, С.-Петербург, 2008 г., ISBN 5-903609-11-2
  • Староиндийская защита. Репертуар за чёрных. Издательство: Соловьёв Сергей, С.-Петербург, 2009, ISBN 978-5-903609-04-8
  • Система Россолимо. Сицилианская защита. Издатель: «Андрей Ельков», Москва, 2011, ISBN 978-5-9902352-2-9
  • Каталонское начало (репертуар за белых). Издатель: «Андрей Ельков», Москва, 2013, ISBN 978-5-9902352-8-1

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!