Ві́мперг (ням.: Wimperg) — высокі востраканечны дэкаратыўны франтон, які завяршае парталы і аконныя праёмы гатычных будынкаў. Поле вімперга звычайна упрыгожвалася ажурнай або рэльефнай разьбой, вяршыню — выявай крыжакветнай расліны; па краях вімперга аздабляецца каменнымі пластычнымі дэталямі.