Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове (Simple English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі, створаны для чытачоў, якім цяжка разумець англійскую Вікіпедыю. Перш за ўсё яна арыентавана на тых, хто пачаў вывучаць англійскую мову і можа быць выкарыстана падчас заняткаў і для вучэбнага чытання. Таксама Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове можа быць карысна дзецям для выканання дамашняга задання і для пазакласнага чытання. Звычайна, артыкулы ў гэтай Вікіпедыі — гэта значна спрошчаныя і скарочаныя варыянты артыкулаў англійскай Вікіпедыі. Артыкулы ў ёй ужываюць значна меней слоў і больш простую граматыку, чым у арыгінальнай англійскай Вікіпедыі. Таксама гэта Вікіпедыя мае іншыя мэты, чым звычайная Англійская Вікіпедыя.
Існаванне гэтага раздзела Вікіпедыі выклікала нараканні — асобнай мовы «спрошчаная англійская» не існуе. Але ў выніку абмеркавання ўдзельнікамі Вікіпедыі было вырашана працягнуць працу над праектам.
Статыстыка
26 ліпеня 2006 года Вікіпедыя на спрошчанай англійскай мове дасягнула колькасці 10 тысяч артыкулаў, на 30 красавіка 2011 яна мела 70133 артыкулаў, больш за 200 тысяч старонак і амаль тры мільёны правак.
29 мая 2013 года колькасць артыкулаў перавысіла сто тысяч.
Станам на 30 снежня 2024 раздзел змяшчае 262 298 артыкулаў.
Тэкст загалоўка
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
5000000 + | |
---|
2500000 + | |
---|
1000000 + | |
---|
500000 + | |
---|
250000 + | |
---|
100000 + | |
---|
75000 + | |
---|
50000 + | |
---|
25000 + | |
---|
10000 + | |
---|
100—9999 | |
---|