Тут знаходзіцца спіс частых пытанняў адносна працы ў Вікіпедыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказ на пытанне, якое вас клапоціць, задайце яго на форуме.
1. Вы карыстаецеся няправільным правапісам беларускай мовы
__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-1._\u0412\u044b_\u043a\u0430\u0440\u044b\u0441\u0442\u0430\u0435\u0446\u0435\u0441\u044f_\u043d\u044f\u043f\u0440\u0430\u0432\u0456\u043b\u044c\u043d\u044b\u043c_\u043f\u0440\u0430\u0432\u0430\u043f\u0456\u0441\u0430\u043c","replies":[]}}-->
Гэты раздзел Вікіпедыі выкарыстоўвае акадэмічны правапіс беларускай мовы, нормы якога былі распрацаваны у 1933 годзе і рэфармаваныя у 1953 і 2008 гадах (гл. Беларуская граматыка). Артыкулы «тарашкевіцай» змяшчаюцца па адрасе be-tarask.wikipedia.org
2. Няма артыкула пра майго любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)
__DTELLIPSISBUTTON__{"threadItem":{"headingLevel":2,"name":"h-","type":"heading","level":0,"id":"h-2._\u041d\u044f\u043c\u0430_\u0430\u0440\u0442\u044b\u043a\u0443\u043b\u0430_\u043f\u0440\u0430_\u043c\u0430\u0439\u0433\u043e_\u043b\u044e\u0431\u0456\u043c\u0430\u0433\u0430_\u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u0441\u043c\u0435","replies":[]}}-->
У беларускім раздзеле Вікіпедыі пакуль што 249 354 артыкулаў. І працуе не так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах «Britannica». Таму і ёсць недахоп артыкулаў. У любым выпадку Вы можаце далучыцца да справы напісання артыкула пра вашага любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)