У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Осіпаў .
Віктар Ціханавіч Осіпаў (нар. 9 жніўня 1944 , Растоў-на-Доне , РСФСР ) — ваенны дзеяч, генерал-маёр (1989), дацэнт (1995), адзін са стваральнікаў сістэмы нацыянальнай ваеннай адукацыі на Беларусі.
Біяграфія
У 1978 годзе скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г. К. Жукава .
З 1982 года камандзір дывізіі, з 1988 года — корпуса 2-й асобнай А ППА. У 1991—1994 гадах начальнік інжынерна-зенітнага ракетнага вучылішча ППА , з 1995 года намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь . У 1997—1999 гадах намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».
Навуковая дзейнасць
Працы па проблемах рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўцы спецыялістаў проціпаветранай абароны.
Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання УС Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаў ППА.
Узнагароды
Мае 8 медалёў за выслугу гадоў і юбілейныя[ 2] .
Зноскі
Літаратура
Осіпаў Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2000. — Т. 11. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц. , Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
Минское высшее инженерное… училище ПВО. Воспоминания. — Минск, 2011.