Нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1918 годзе скончыў інжынернае аддзяленне Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1][2]. У 1918—1920 гадах працаваў загадчыкам гідратэхнічнага аддзялення Смаленскага губземаддзела, у 1921—1928 гадах загадчыкам гідратэхнічнага і тэхналагічнага аддзела НДІ тарфянога інстытута ў Маскве. Адначасова з 1922 года выкладчык у сельскагаспадарчай акадэміі, з 1926 года кансультант Інстытута прамысловасці[1] і выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце[1], з 1927 года выкладчык у Маскоўскай горнай акадэміі. у 1928—1930 гадах загадчык кафедрай эксплуатацыі тарфяных пакладаў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 года В. Г. Гарачкін у Маскоўскім тарфяным інстытуце[1] — прафесар, загадчык кафедрай здабычы і сушкі торфу. У 1940 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1944 годзе прызначаны старшынёй ўрадавай камісіі па аднаўленні тарфяной прамысловасці БССР і адначасова выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыяй здабычы Інстытута торфу Акадэміі навук БССР[1]. У 1952—1956 гадах В. Г. Гарачкін на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу АН БССР[1].
Памёр В. Г. Гарачкін 9 красавіка 1962 г. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць
В. Г. Гарачкіну належаць навуковыя працы па тэхналогіі тарфяной прамысловасці[1]. Распрацаваў метады барацьбы з самазагараннем фрэзернага торфу. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, 4 манаграфій, падручнікаў па тэхналогіі здабычы і сушкі торфу.
Сярод апублікаваных:
Основы проектирования торфяных хозяйств. — М., 1926.
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. — М.; Л., 1948.
Основы технологии торфяного производства. — М.; Л., 1953.
↑ абвгдеёжГорячкин Виктор Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.