У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шабан.
Вікенцій Пятровіч Шабан |
Род дзейнасці |
інжынер, кіраўнік |
Дата нараджэння |
17 лютага 1945(1945-02-17) (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Вікенцій Пятровіч Шабан (нар. 1945) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].
Біяграфія
Бацька загінуў на фронце яшчэ да нараджэння сына. Маці памерла ў хуткім часе за ім. Шасцігадовы Вікенцій быў прыняты ў дзіцячы дом. Пасля заканчэння школы скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым адслужыў тэрміновую службу і паступіў на вячэрняе аддзяленне Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта[1].
Працаваў галоўным інжынерам завода буйнапанэльнага домабудавання № 2 МАПІД, потым узначаліў ДБУ № 40 «Аўтагрэйдэр». Пазней заняў пасаду кіраўніка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 8»[1].
Зноскі