Вяляціцкі сельсавет (Барысаўскі раён)

Вяляціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вяляцічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 457
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 177
Паштовыя індэксы 222124
Код аўтам. нумароў 5

Вяля́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяляцічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 13 жніўня 1984 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Берня, Боркі, Карма, Унтальянка, Чорны Восаў і хутар Восаў)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[2], з іх 96,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1457 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!