Вэ́ксаль[1] (ад ням.: Wechsel — абмен) — дакумент, які ўяўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы вэксаля заплаціць трымальніку вэксаля адпаведную грашовую суму у вызначаны час.
Форма вэксаля зацверджаная законам. Вэксаль павінен мець наступныя рэквізіты:
- Найменне «Вэксаль», уключанае ў тэкст дакументу
- Імя, рэквізіты даўцы
- Імя, рэквізіты трымальніка
- Сума абавязальніцтва
- Тэрмін выканання абавязальніцтва
- Месца выканання абавязальніцтва
- Дата і месца складання вэксалю
- Подпіс даўцы вэксалю
Існуе 2 віды вэксаляў:
- Просты вэксаль
- Пераводны вэксаль (тратта)
Па пераводным вэксалі плацельшчыкам з'яўляецца не даўца, а трэцяя асоба — акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыццяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не з'яўляецца абавязаным. Па сутнасці, пераводны вэксаль — пісьмовае паручэнне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксаля азначаную суму ў азначаны тэрмін.
Да вэксалю адносяць таксама камбіё альбо камбій.
Зноскі