Вышгарад, або То́ампеа (эст.: Toompea, ням.: Domberg, шведск.: Domberget — «кафедральны ўзгорак») — вапняковыпагорак у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Гэта працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклоры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго смуткуючай жонкай.
Гісторыя Тоампеа цесна звязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоампеа[2].
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Гэтая вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі[3].
Геалогія
Тоампеа ўзнік каля 10 000 гадоў таму як востраў Балтыйскага ледавіковага возера[4]. З-за нязменнага постледавіковага дрэйфавання ён злучыўся з кантынентам падчас стадыі Літарынава мора[5]. Яшчэ ў 6-м тысячагоддзі да Н. Х. мора абмывала падножжа Тоампеа[6]. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а яго падножжа на 17—20 м вышэй за ўзровень мора[7].
↑Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 474. — ISBN 0-8108-4904-6.
↑Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 373. — ISBN 0-8108-4904-6.
↑Tallinn Klint(англ.)(недаступная спасылка). North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature. Estonian Ministry of the Environment (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 19 лістапада 2014.
↑Map of Tallinn(эст.)(недаступная спасылка). Tallinn City Planning Department (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2010. Праверана 19 лістапада 2014.
Літаратура
Dmitri Bruns. Tallinn : linnaehituslik kujunemine (эст.). — Tallinn: Valgus, 1993. — 284 с. — ISBN 5-440-01328-8.
Lang Valter. Baltimaade pronksi — ja rauaaeg (эст.). — Tartu: Tartu University Press, 2007. — 309 с. — ISBN 978-9949-11-525-9.
Juhan Maiste, Silja Vohli.Toompea uusaegsest topograafiast // Vana Tallinn VI (X) (эст.) / Raimo Pullat. — Tallinn: Estopol, 1996.