Высачанская лёнапрадзільная фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала на Беларусі ў 1902—1941 гадах у в. Высачаны Аршанскага павета (цяпер вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці).
Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 годзе працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У савецкі час рэканструявана. У Вялікую Айчынную вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес Ульянаўскай вобласці РСФСР, карпусы фабрыкі ўзарваны.
Зноскі
Літаратура
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
- Высачанская лёнапрадзільная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).