Вуліца Фаміна (гістарычная назва: Тэрэспальская) — вуліца ў заходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1965 годзе ў гонар Яўхіма Майсеевіча Фаміна. Працягласць 125 м — ад вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці да Гарадскога парку адпачынку. Забудавана 1-павярховымі дамамі і грамадскімі будынкамі. На доме №2 мемарыяльная дошка ў гонар Я.Фаміна.
Літаратура
- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.