Вуліца Лапаціна (руск.: улица Лопатина) — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.
Гісторыя
Гістарычна частка вуліцы ад рынку на поўнач называлася Полацкай па кірунку да горада Полацка, а ад рынку на поўдзень — Харугвеннай — ад казённага дома з выстаўленай харугвай, што належала замку. Полацкая вуліца згадваецца ў інвентары 1680 года. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага, у час яго знаходжання дарогі на Полацк ужо не было, але захаваліся толькі сляды глухога прасёлка[1].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Полацкая вуліца не раз змяняла сваю назву[1], у тым ліку называлася вуліцай Свабоды[1].
Вуліца на плане горада пачатку XIX ст.
Вуліца на плане горада 1810 года
Вуліца на плане горада 1810 года
Вуліца на плане горада 1830 года
Вуліцы Свабоды і Полацкая на плане горада 1925 года
Турэмная і Полацкая вуліцы на нямецкім плане горада 1941 года