Вольга Юр’еўна Панарына

Велагоншчык
Вольга Панарына
Асабістая інфармацыя
Грамадзянства  Украіна Беларусь
Дата нараджэння 16 верасня 1985(1985-09-16) (39 гадоў)
Месца нараджэння Харкаў, Украінская ССР
Рост 176 см
Вага 75 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велагоншчык, трэкавы веласпорт[d],
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Юр'еўна Панарына (нар. 16 верасня 1985) — беларуская прафесійная велагоншчыца, чэмпіёнка свету 2011 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2011).

3 кастрычніка 2011 г. падчас спаборніцтваў Кубка Беларусі Вольга Панарына на велатрэку «Мінск-Арэна» перасягнула нацыянальны рэкорд у гіце на 500 метраў з месца, пераадолеўшы дыстанцыю за 33,168 секунды, што на 0,128 секунды лепш сусветнага рэкорду, усталяванага літоўкай Сімоны Крупескайтэ на чэмпіянаце свету ў польскім Прушкаве.

5 лістапада 2011 на стартавым этапе Кубка свету, які праходзіў на велатрэку «Сары-Арка» ў Астане, у кваліфікацыйным заездзе спрынту — гонцы на 200 м з ходу — Панарына паўтарыла сусветны рэкорд Сімоны Крупескайтэ (10,793 сек.).

Трэніруецца пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Станіслава Салаўёва.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў спрынце і кейрыне[1].

Зноскі

Спасылкі

Вольга Панарына (у цэнтры) — чэмпіёнка свету 2011 года.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!