Вацлаў Вацлававіч Вароўскі (польск.: Wacław Worowski, псеўданімы: П. Арлоўскі, Шварц, Жазефіна, Фаўн і інш.; 15 (27) кастрычніка 1871, Масква — 10 мая 1923, Лазана) — расійскі рэвалюцыянер, публіцыст і літаратурны крытык. Адзін з першых савецкіх дыпламатаў. Забіты былым белагвардзейскім афіцэрам. У Брэсце яго імем названа вуліца.
Зноскі