Васалітэт

Васалітэ́т (фр.: vassalité, ад лац.: vassus — «слуга») — сістэма іерархічных адносін паміж феадаламі. Складаецца ў асабістай залежнасці адных феадалаў (васалаў, міністэрыялаў) ад іншых (сеньёраў). Шырока была распаўсюджана ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе.

Васалітэт у Заходняй Еўропе

Цырымонія амажу

Сістэма заходне-еўрапейскага васалітэту сфармавалася ў VIIIIX стст. ва Франкскім каралеўстве і замацавалася ў IX стагоддзі, калі франкскі кароль Людовік Набожны загадаў, каб кожны ў каралеўстве быў нечым «чалавекам». Сістэма васалітэту складалася ў іерархічным падпарадкаванні феадалаў адзін аднаму. На чале ўсіх феадалаў у дзяржаве быў вярхоўны сюзерэн, звычайна кароль, які мог у сваю чаргу лічыцца васалам Папы Рымскага ці божым васалам. Ён дараваў зямлю (феод, лен, ф'еф) сваім васалам — герцагам і графам, а тыя ў сваю чаргу даравалі яе баронам і далей бароны рыцарам. За гэта васал быў абавязаны быць у савеце пры сваім гаспадары, несці вайсковую павіннасць у войску сюзерэна (звычайна 40 дзён у год), абараняць межы яго ўладанняў, а таксама ў выпадку паражэння выкупляць гаспадара з палону. Сеньёр быў абавязаны абараняць свайго васала ад ваеннага нападу.

Буйныя феадалы (герцагі і графы) мелі даволі шырокія вольнасці. Па імунітэтнай грамаце яны маглі самі збіраць на падуладных землях падаткі, чыніць суд і прымаць іншыя рашэнні па-за залежнасцю ад караля. Многія герцагі і графы маглі чаканіць сваю манету.

У шматлікіх краінах кантынентальнай Еўропы дзейнічала правіла «васал майго васала не мой васал», паводле якога непрамы васал караля не быў абавязаны яму падпарадкоўвацца. Такая сістэма спрыяла павелічэнню феадальнай раздробненасці, і з увядзеннем практыкі іммедыятызацыі (усталявання прамой васальнай залежнасці дробных рыцараў ад караля)[1], а затым з умацаваннем абсалютнай манархіі, гэта правіла было скасавана[2]. У Англіі гэта правіла не замацавалася, і кароль, як вярхоўны ўласнік усёй зямлі прымаў прысягу на вернасць ад усіх землеўладальнікаў. Такім чынам, як непасрэдныя васалы кароны (графы, бароны), так і падвасалы (сярэднія і дробныя землеўладальнікі) былі абавязаны несці службу на карысць каралю і падпарадкоўвацца яго пастановам[3].

Адносіны паміж сеньёрам і васалам замацоўваліся прынясеннем клятвы вернасці і правядзеннем адпаведнага рытуалу (камендацыя, пазней — амаж), падчас якога васал укладваў свае далоні ў далоні сеньёра, а той перадаваў васалу меч.

Васалітэт у Сярэдняй Азіі

Сістэма васалітэту ў Сярэдняй Азіі скончыла фарміравацца да XI — XIII стагоддзях. Да гэтага часу падараваная зямля (ікта) пераходзіць у спадчынную. Як і ў Еўропе, уладальнік ікта нёс ваенную (грамадзянскую) службу, а таксама спаганяў падаткі з сялян. Аднак з прычыны мацнейшай цэнтралізаванай улады, азіяцкія феадалы не мелі такіх вялікіх вольнасцей у адрозненне ад еўрапейскіх феадалаў.

Васалітэт у Японіі

Японскі феадалізм праіснаваў аж да «рэвалюцыі Мэйдзі» (1868 г.). У Японіі намінальным уласнікам зямлі лічыўся імператар. Фактычна ж яна належала феадалам: у XVII—XIX стст. адзін толькі кіруючы дом Такугава валодаў чвэрцю ўсіх земляў. Акрамя таго, у Японіі мелася каля 250 князёў (даймё) розных катэгорый, якія валодалі велізарнымі тэрыторыямі. Захоўваліся і сялянскія формы землеўладання, але іх роля ўсё больш памяншалася.

У Японіі трывала ўкараніўся васалітэт, самураі былі вернымі васаламі даймё, ад якіх яны атрымлівалі зямельныя надзелы. Устойлівая феадальная іерархія склалася на базе ўмоўных формаў землеўладання.

Японскі феадалізм распаўсюджваўся і на горад. Японскі горад феадальнай эпохі заставаўся бяспраўнай і падатковай тэрыторыяй. На грані XII—XVIII стст. у гарадах Японіі пражывала каля 4 млн чалавек, але з іх толькі каля 1 млн былі рамеснікамі і гандлярамі.

Спецыфікай феадальнага рэжыму Японіі была незвычайная шматлікасць самураяў, якія часцяком не мелі землі. Таму ўзнікала своеасаблівая сістэма матэрыяльнага забеспячэння васалаў — коку, рысавая пайка.

Зноскі

  1. Иммедиатизация. БСЭ, 2-е изд.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2015. Праверана 1 верасня 2014.
  2. Мировая история. Средние века. Книга 1. стр.120
  3. Источники права. Марченко М. Н. стр. 542

Літаратура

  • Вассал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Всемирная история: Учебник для вузов / Под ред. Г.Б. Поляка, А.Н. Марковой.. — М.: Культура и спорт, ЮНИТИ, 1997. — 492 с.
  • Всемирная история. Энциклопедия. — М.: Государственное издательство политической литературы., 1957. — Т. 3.
  • Калиничева Г. И. В Экономическая история. — К.: МАУП, 2001. — 96 с.
  • История государства и права зарубежных стран / Под ред. К.И.Батыра. — 5-е изд. — М.: Проспект, 2011. — С. 133-138. — 576 с.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!