Варварызм

Варвары́зм (ад грэч. βαρβαρισμός — іншамоўны) — запазычанае слова ці выраз, якія не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна) ў мове.

Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tete-a-tete — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Ave» (М. Танк), «Згодны… Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе" (П. Броўка).

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!