Варанцоўскі палац — палац у горадзе Алупка (Крым) ля падножжа гары Ай-Петры.
Пабудаваны з дыябазу, які здабываўся непадалёк. У цяперашні час у палацы знаходзіцца музей. Пры Варанцоўскім палацы знаходзіцца парк — помнік садова-паркавага мастацтва. Са снежня 1824 года па красавік 1851 года Варанцоўскі парк у Алупке ствараў таленавіты нямецкі садоўнік-батанік, галоўны садоўнік Паўднёвага берага Крыму — Карл Антонавіч Кебах.
Зноскі