Валёнкі

Валёнкі

Валёнкі — зімовы абутак з валенай воўны. Лакальная назва валенцы. Бытавалі з XIX стагоддзя (спачатку ў заможных сялян), а з пачатку XX стагоддзя набылі шырокае распаўсюджанне, асабліва на ўсходзе і паўночным усходзе Беларусі. Працэс выпрацоўкі валёнкаў уключае некалькі этапаў: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка (Валюшнае рамяство). Валенне (катанне) валёнкаў, асабліва дзіцячых, бытуе і ў наш час у вёсках. Майстры-валюшнікі вырабляюць абутак з захаваннем традыцыйнай тэхналогіі і прылад працы.

Літаратура

  • Обувь валяная // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!