Валянцін Валянцінавіч Калнін |
Дата нараджэння |
13 сакавіка 1942(1942-03-13) (82 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Калнін.
Валянцін Валянцінавіч Калнін (нар. 13 сакавіка 1942(1942-03-13), Ігнатаўка, Куйбышаўская вобласць) — беларускі гісторык архітэктуры.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 сакавіка 1942 года ў эвакуацыі ў Расіі, у пасёлку Ігнатаўка Майнскага раёна Куйбышаўскай вобласці (цяпер Ульянаўская вобласць), Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1].
3 1966 года працаваў у Інстытуце «Белдзяржпраект», з 1970 года старшы архітэктар, загадчык аддзела, вядучы мастацтвазнавец Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 1997—2002 гадах намеснік дырэктара па навуцы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту[1].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.
Навуковая дзейнасць
Даследуе палацава-замкавую архітэктуру 16—18 ст. (ансамблі ў г.п. Мір і г.п. Ружаны), культавае будаўніцтва 17 ст. (картэзіянскі кляштар у г. Бяроза), горадабудаўніцтва 18 ст. (Гарадніца ў г. Гродна)[1].
Сям'я
Быў у шлюбе з Галінай Жаровінай (1946—2024), рэстаўратаркай і аднаўляльніцай традыцыі батлейкі[2].
- Оборонный вал в Заславле // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972;
- Мирский замок. Мн., 1986;
- Гісторыка-археалагічныя даследаванні Бярозаўскага кляштару картузаў // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн.,1992 (з А. Дзярновічам);
- Мірскі замак. Мн., 1995;
- Nurt barokowy w twórczości J.S.Beckera architekta Sapiehów // Kultura artystyczna Wielkiego Księstwa Litewskiego w epoce baroku. Warszawa, 1995;
- Mykolo Kado Rużann periodo kuryba // Lietuvos daile europiniame kontekste. VDA. Vilnius, 1995;
- Архітэктар Я. М. Бернардоні — прадвеснік барока ў Беларусі // Барока ў 6еларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
- Архітэктура Яна Самуэля Бэкера // Спадчына. 1998. № 3—4;
- Architektura Jana Samuela Beckera // Przegląd Wschodni. 2000. T. 6, z. 4(24);
- Architektura Białorusi w świetle mecenatu Radziwiłłów i Sapiehów // Przegląd Wschodni. 2001. T. 7, z. 3(27); Мірскі за- мак. Мн., 2002 (2 выд. 2005).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі