У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Каліноўская.
Валянціна Фёдараўна Каліноўская (укр.: Валентина Федорівна Калиновська; нар. 21 ліпеня 1938) — украінская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог. Народная артыстка СССР (1968).
Біяграфія
Нарадзілася 21 ліпеня (па іншых крыніцах — 28 ліпеня) 1938 года ў Кіеве. Танцавальная кар’ера пачалася ў аматарскай харэаграфічнай студыі, акрамя танцаў займалася акрабатыкай.
У 1957 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча па класе Г. А. Бярозавай і А. В. Ярыгінай. З 1957 года — салістка балета Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.
Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Францыя, Японія, Швецыя, Данія, Партугалія, Югаславія, ЗША, Балгарыя, Канада, Нарвегія, Італія, Румынія і інш.
З 1981 года — педагог і балетмайстар-рэпетытар тэатра, адначасова ў 1991—2006 гадах — дырэктар балетнай трупы тэатра.
З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Украінскай акадэміі танца (цяпер — Каледж харэаграфічнага мастацтва «Кіеўская муніцыпальная ўкраінская акадэмія танца ім. С. Ліфара (укр.) (бел.»).
Неаднаразова ўдзельнічала ў журы міжнародных такіх балетных форумаў, як Міжнародны конкурс артыстаў балета і харэографаў імя Сержа Ліфара, фестывалі «Танец XXI стагоддзя», «Танец без межаў» і інш.
Узнагароды і званні
Зноскі