Валянціна Іванаўна Цыбульская (нар. 9 лютага 1968, Растоў-на-Доне) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа.
Дасягненні
Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Магілёў. У 1996 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША) заняла 8-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км. У 1997 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Афінах (Грэцыя) заняла 3-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км і атрымала бронзавы медаль. Працуе спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму РБ[1].
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
Спасылкі