Вальдэмар Панса (эст.: Voldemar Panso; 30 лістапада 1920, Томск — 27 снежня 1977, Талін) — эстонскі акцёр, тэатральны рэжысёр, майстар мастацкага слова (чытальнік), педагог. Народны артыст СССР (1977).
Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1920 года ў Томску. У 1938 годзе скончыў гімназію ў Нымэ, у 1941 — драматычную школу пры Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра), у 1955 — рэжысёрскі факультэт ГІТІСа ў Маскве (выкладчыкі А. Д. Папоў і М. В. Кнебель). У 1958—1965 гадах — аспірант ГІТІСа (з 1965 — кандыдат мастацтвазнаўства).
У 1941—1950, 1955—1958, 1964—1965 гадах — акцёр, рэжысёр, з 1970 па 1976 год — галоўны рэжысёр Эстонскага драматычнага тэатра. У 1965—1970 гадах — ініцыятар стварэння, галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра Эстоніі (цяпер — Талінскі гарадскі тэатр).
Іграў і ставіў спектаклі ў іншых тэатрах — Тэатр «Ванемуйнэ» (Тарту), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, Эстонскі тэатр оперы і балета (абодва — Талін), на Эстонскім тэлебачанні, Эстонскім радыё, браў удзел у эстрадных праграмах.
Здымаўся ў кіно.
Выступаў як майстар мастацкага чытання. Інсцэніраваў раманы А. Тамсаарэ «Праўда і права», «Новы сатана Пыргупых’я».
З 1957 года і да канца жыцця — заснавальнік, кіраўнік і выкладчык факультэта драмы Талінскай кансерваторыі (цяпер — драматычная школа пры Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра).
Аўтар кніг «Праца і талент у творчасці акцёра» (М., 1965), «Дзіўны чалавек» (М., 1972).
Памёр 27 снежня 1977 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|