Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі.
У пачатку 1990-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі.
З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.
З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі.
27 красавіка2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[3]. Звольнены з гэтай пасады 20 лістапада 2023 года[4].