Ваенная аперацыя ў Джыср-эш-Шугуры (2011)

Ваенная аперацыя ў Джыср-эш-Шугуры
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата 4 чэрвеня12 чэрвеня 2011
Месца Джыср-эш-Шугур, Сірыя
Вынік Перамога сірыйскага ўрада[1]
Праціўнікі
Сірыя Сірыя Сірыя Сірыйская апазіцыя
Сілы бакоў
невядома
Страты
120—140 забітых (па інфармацыі дзяржаўных СМІ) [4] 172 забітых,
2000 арыштаваных (даныя апазіцыі) [5][6]

Ваенная аперацыя ў Джыср-эш-Шугуры — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі (чэрвень 2011 года)[4][7][8]. Па заявах сірыйскага кіраўніцтва, аперацыя ўрадавых узброеных сіл у горадзе Джыср-эш-Шугур (правінцыя Ідліб) была накіравана супраць тэрарыстычных груп, у той час як сірыйская апазіцыя назвала падзеі рэпрэсіямі супраць мірных пратэстоўцаў.

Перадгicторыя

Узброеныя сутыкненні ў Джыср-эш-Шугуры сталі паваротным момантам у супрацьстаянні паміж уладай і апазіцыяй у Сірыі. Ваеннай аперацыі папярэднічалі масавыя антыўрадавыя пратэсты, для падаўлення якіх войскі ўжылі зброю, што прывяло да шматлікіх ахвяр. Дзяржаўныя тэлеканалы дэманстравалі кадры з выгаралымі будынкамі дзяржаўных устаноў, паліцэйскіх аддзяленняў і паленымі аўтамабілямі. Па словах уладаў, сілы бяспекі і паліцыя ў горадзе падвергліся нападам узброеных бандаў, якія атакавалі дзяржаўныя ўстановы, запалохвалі насельніцтва і блакавалі дарогі[9].

Напады на супрацоўнікаў службы бяспекі

4 чэрвеня група супрацоўнікаў службы бяспекі з даху паштамта абстраляла пахавальную працэсію, пасля чаго раз’юшаны натоўп падпаліў будынак. У ходзе нападу восем афіцэраў былі забіты. Хваля гвалту імкліва захліснула горад. Пратэстоўцы ўзялі штурмам мясцовае паліцэйскае аддзяленне і захапілі зброю. Па меры абвастрэння сітуацыі пачалі адзначацца выпадкі дэзертырства сярод супрацоўнікаў службы бяспекі. Паводле паведамленняў, прычынай гэтаму паслужылі публічныя пакаранні смерцю салдат, якія адмовіліся страляць па грамадзянскаму насельніцтву.

Неўзабаве пасля гэтага Сірыйскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла пра гібель 20 вайскоўцаў, якія трапілі ў засаду, калі накіроўваліся на выручку блакаваным у горадзе падраздзяленням службы бяспекі. Яшчэ некалькімі гадзінамі пазней з’явіліся звесткi аб захопе штаба сілавікоў. У выніку нападу загінула некалькі дзясяткаў паліцыянтаў. Гэтыя падзеі сталі першай сур’ёзнай паразай урадавых сіл.

6 чэрвеня дзяржаўнае тэлебачанне пачало паведамляць пра тое, што невядомыя ўзброеныя групы атакуюць сілы бяспекі ў горадзе. Паводле гэтых паведамленняў, яны спачатку завабілі ў засаду групу паліцыянтаў, якія ехалі па выкліку мясцовых жыхароў, што нібыта тэраразавалі невядомыя баевікі. Антыўрадавыя групы забілі 20 сілавікоў. Пазней яны напалі на паліцэйскае ўпраўленне горада і захапілі яго, забіўшы 82 супрацоўнікаў сіл бяспекі. Акрамя таго, баевікі напалі і ўзарвалі паштовае аддзяленне, якое ахоўвала паліцыя, забіўшы яшчэ восем паліцыянтаў. На працягу дня ўсяго было забіта 120 сілавікоў[10][11][12][13]. Дзяржаўнае Сірыйскае арабскае інфармацыйнае агенцтва (САНА) заявіла, са спасылкай на тэлефонныя перамовы паўстанцаў, што мэтай атакі было падарваць давер грамадзян да праваахоўных органаў. Таксама, спасылаючыся на гэтыя перамовы, яно паведаміла, што паўстанцы дамовіліся пахаваць забітых імі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, каб пазней выдаць гэта месца за масавае пахаванне мірных жыхароў[14].

Аль-Джазіра аднак, спасылаючыся на відавочцаў, прадаставіла іншыя звесткі. Згодна з ёй ахвяры абумоўлены тым: «бежанцы і апазіцыянеры заяўляюць, што пачаліся баі, так як частка ўрадавых войскаў і паліцэйскіх збунтаваліся і далучыліся да мясцовага насельніцтва»[15].

Дзяржаўнае тэлебачанне заявіла, што шэраг забітых сілавікоў былі знявечаны і некаторыя з іх скінуты ў раку. Урад заявіў, што яму ўдалося прарваць блакаду аднаго раёна ў горадзе, дзе былі заблакаваны паліцыянты. Апазіцыя сцвярджала, што некаторыя з супрацоўнікаў сіл бяспекі паспрабавалі падняць мяцеж і далучыцца да пратэстоўцаў, але былі забіты сваімі камандзірамі.

Па словах Аль-Джазіры, якая спасылалася на турэцкіх чыноўнікаў, больш за 4 000 сірыйцаў перайшлі мяжу з Турцыяй, чый прэм’ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў прэзідэнту Асаду, што той дзейнічае з «дзікасцю супраць свайго народа»[16].

Штурм горада

Сірыйскія сілы бяспекі высунуліся да горада 9 чэрвеня, і пачалі аперацыю ў ім рана раніцай 12 чэрвеня. Атака арганізавана з поўдня і усходу. Урадавыя сілы выкарыстоўвалі да 200 баявых машын, уключаючы танкі, а таксама верталёты[17][18][19]. У той час як жыхары ваколіц паведамілі аб абстрэле горада, але армейскі генерал заявіў, што войскі толькі спрабуюць знайсці вінаватых у смерці сваіх таварышаў па службе і не абстрэльвалі горад[17].

Зноскі

  1. В сирийский Джиср аш-Шугур введены войска. Голос России (12 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012.
  2. Syria's army holds the key to Assad regime's future. Channel 4 News. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012.
  3. Yemen Fox - Houthis supported Assad with 200 combatants Архівавана 12 сакавіка 2014.
  4. а б Syria to send in army after 120 troops killed Архівавана 29 сакавіка 2012., Mariam Karouny, Reuters, 6 June 2011
  5. 120 Security Forces Killed in Ambush in Syria, State-Run TV Reports Архівавана 2 верасня 2011., Fox News, 6 June 2011
  6. Syrian forces prevent refugees fleeing to Turkey(недаступная спасылка)
  7. The Struggle for Syria in 2011. Institute for the Study of War (1 снежня 2011). Праверана May 6, 2013.
  8. Syria: Army 'moves on Jisr al-Shughour' // BBC News, 10 June 2011
  9. Syria unrest: 'Deadly clashes' in Jisr al-Shughour. Bbc.co.uk (5 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  10. Jim Muir. Syria vows 'decisive' response in Jisr al-Shughour. Bbc.co.uk (7 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  11. В Сирии боевики устроили засаду для силовиков, 40 человек погибли. Baltinfo.ru (6 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012.
  12. В Сирии боевики убили 120 полицейских. Российская газета (7 чэрвеня 2011).
  13. При нападении «вооруженных банд» погибли 120 сирийских силовиков. РИА Новости (6 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012.
  14. Новости Сирии(недаступная спасылка). Сирийское арабское информационное агентство – САНА.(недаступная спасылка)
  15. Thousands of Syrians flee to Turkey. English.aljazeera.net. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  16. Syrian army 'cracking' amid crackdown. Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012.
  17. а б "Syrian unrest: 'Heavy fighting' in Jisr al-Shughour". BBC News Online. 12 June 2011. Архівавана з арыгінала 2011-06-12. Праверана 12 June 2011.
  18. Армия Сирии готовится к штурму захваченного боевиками города. РИА Новости (9 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012.
  19. Сирийский спецназ начал штурм оплота мятежников. Вести.Ru (10 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!