Біяхімічны кругаварот

Біяхімічны (біялагічны) кругаварот — паступленне хімічных элементаў з глебы, вады і атмасферы ў жывыя арганізмы, ператварэнне іх у новыя складаныя злучэнні і вяртанне зноў у глебу, ваду, атмасферу. Штогод частка арганічнага рэчыва або поўнасцю адмерлыя арганізмы выходзяць з цыкла і акумулююцца ў зямной кары.

Кругаварот азоту

Біялагічны кругаварот узнік адначасова з паяўленнем жыцця на Зямлі і з'яўляецца бесперапынным цыклічным працэсам размеркавання рэчываў, энергіі і інфармацыі ў межах экалагічных сістэм. Аснова біялагічнага кругавароту — утварэнне ў працэсе фотасінтэзу першаснай прадукцыі (расліннай), ператварэнне яе ў другасную (у прыватнасці, жывёльную) і яе распад. Актыўны рух арганічнага рэчыва ў экалагічных сістэмах ажыццяўляецца па трафічных ланцугах. Асноўная роля ў біялагічным кругавароце належыць першасным прадуцзнтам (зялёныя кветкавыя расліны, макраскапічныя планктонныя водарасці, хемасінтэзуючыя мікраарганізмы), кансументам (жывёлы) і рэдуцэнтам (сапрафітныя арганізмы, пераважна бактэрыі). Біямаса арганізмаў розных трафічных узроўняў у межах трафічных ланцугоў неаднолькавая; яна вышэй на ўзроўні прадуцэнтаў і змяншаецца па меры прасоўвання да кансументаў вышэйшага парадку. Найбольшае значэнне мае кругаварот так званых біяфільных (неабходных для жыцця) элементаў — азоту, фосфару, серы. Існуюць таксама кругавароты кіслароду, вадароду, вугляроду і іншых хімічных элементаў, якія складаюць частку агульнага біялагічнага кругавароту, што цесна ўвязаны з біягеахімічным кругаваротам рэчываў. Інтэнсіўнасць біялагічнага кругавароту вызначае колькасць і разнастайнасць жывых арганізмаў, аб'ём назапашанай арганічнай прадукцыі, якая можа быць выкарыстана для задавальнення патрэб чалавека.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!