Другая бітва за Сірт — частка супрацьстаяння паміж УНК Лівіі і ІДІЛ. Сілы апошніх прысутнічалі ў горадзе з лютага 2015 пасля падзення Нафаліі[8]. Пасля гэтага ўрад у Трыпалі вырашыў адправіць падмацаванне, каб абараніць Сірт[9].
Бітва
Бітва пачалася 14 сакавіка 2015 года паміж сіламі Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта і УС Лівіі[10].
18 сакавіка 12 салдат урада Трыпалі загінулі ў ходзе баёў з ісламістаў[11].
25 сакавіка апалчэнцы Ісламскай дзяржавы напалі на кантрольна-прапускны пункт брыгады 166 у 15 кіламетрах на захад ад Сірта, загінулі пяць міліцыянтаў[5].
20 мая баевікі ІДІЛ зноў напалі на брыгаду 166 блізу Сірта, 23 тэрарысты і адзін салдат загінулі[6].
Позна вечарам 28 мая ісламарадыкалы захапілі амаль разбураную авіябазу Гардабія на поўдні Сірта[12][1].
31 мая сілы «Рассвета Лівіі» сышлі са сваіх пазіцый у раёне горада Сірта пасля захопу ІДІЛ тэрыторый на ўсходзе, поўдні і захадзе горада. Як паведамлялася, «Рассвет Лівіі» адступіў на 12 міль на захад ад Сірта[1].
Зноскі