Будынак Бабруйскага гарвыканкама — будынак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Леніна, 1. Пабудаваны ў 1978 годзе з цэглы паводле праекта архітэктараў Ю. Шпіта і К. Аляксеева як будынак гаркама КПБ і гарвыканкама. З’яўляецца дамінантай забудовы плошчы Леніна і разам з помнікам У. I. Леніну складае адзіную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю.
Архітэктура
Сяміпавярховы аб’ём з прыбудаванай на ўзроўні 2-га паверха канферэнц-залай на 400 месцаў. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай з мармуровай крошкай і натуральным каменем. Выразнасць галоўнаму фасаду надаюць вертыкальныя рэбры ламанага контуру. Інтэр’ер апрацаваны натуральным каменем і каштоўнымі пародамі дрэва. Па планіровачнай структуры вырашаны як універсальны адміністрацыйны будынак калідорнага тыпу.
Літаратура