Брэсцкі панчошны камбінат

ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1965-1968
Размяшчэнне  Беларусь: Брэст,
вул. Я. Купалы, 3
Адрас
Сайт bchk.by

ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі. Спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў для ўсіх полаўзроставых груп насельніцтва.

Заснавана ў 1965 годзе на аснове распараджэння Савета народнай гаспадаркі (Саўнаргаса) БССР ад 07.01.1965 № 11р «Аб арганізацыі дырэкцыі прадпрыемства ў стадыі будаўніцтва — панчошная фабрыка з цэхам эластычнай пражы ў г. Брэсце». Камбінат пачаў працу ў 1968 годзе з праектнай магутнасцю 30 мільёнаў пар і 1200 тон тэкстураванай капронавай ніткі. У структуру фабрыкі ўваходзілі 4 асноўныя і 8 дапаможныя цэхі, халадзільная і кампрэсарная станцыі, склады і інш.

У 1969 годзе на падставе Загаду МЛП БССР ад 30.04.1969 № 114 прадпрыемства было перайменавана ў Брэсцкі панчошны камбінат. У 1972 годзе прадпрыемству прысвоена імя 50-годдзя СССР. У 1975 годзе камбінат быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1994 годзе прадпрыемства змяніла сваю арганізацыйна-прававую форму на адкрытае акцыянернае таварыства. У 2013 годзе на камбінаце змяніўся ўласнік. СТАА «Контэ Спа» павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» да кантрольнай, а ў кастрычніку 2014 года набыла і пакет акцый, якія належалі дзяржаве (19,39 %).

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!