Брэндан Флаўэрз, самы малодшы з шасці дзяцей, нарадзіўся 23 чэрвеня 1981 года ў г. Хендэрсан, штат Невада (па-за межамі Лас-Вегаса) у сям’і з напалову шатландскай і літоўскай крывёй[2]. Яго маці была хатняй гаспадыняй, а бацька працаваў у бакалейнай краме. Калі Брэндану было пяць гадоў, яго тата далучыўся да Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яны пераехалі ў г. Нэфі, штат Юта, калі Флаўэрзу было восем гадоў[3]. За год да сканчэння сярэдняй школы, ён вяртаецца ў Лас-Вегас і жыве ў сваёй цёткі.
Менавіта яго старэйшы брат Шэйн адчыніў яму дзверы ў свет музыкі. Ён паказаў яму відэакліпы гурта «The Smiths», кіно ірландскага гурта «U2» «Трашчанне і Гудзенне» (англ.: Rattle and Hum); пазнаёміў з творамі гуртоў «The Cars», «The Beatles», «The Cure»; лідара гурта «The Smiths» Стывена Морысі. У музычным плане Брэндан з’яўляецца англафілам. То бок ён прыхільнік брытанскіх музычных калектываў. Сярод іх: «New Order», «The Smiths», «Pet Shop Boys», «Depeche Mode» і «Oasis».
Ён спасылаецца на словы з песні «Вельмі нудны» (англ.: Being Boring) гурта «Pet Shop Boys», як на вельмі важную жыццёвую догму: Я ніколі не думаў, што мне калі-небудзь прыйдзецца стаць той істотай, якой я заўсёды меў намер быць (англ.: I never dreamt that I would get to be / The creature that I always meant to be)[4]. Флаўэрз таксама казаў, што «Я быў сапраўды дзіўным хлопцам, бо калі іншыя дзеці набывалі Tool і Nirvana, я набываў „The Cars“ і „The Psychedelic Furs“. Я быў даволі адчужаным дзіцём».
Кар’ера
Кінуўшы вучобу ў каледжы, ён некаторы час працаваў калідорным у гатэлі Лас-Вегаса. У 2001 ён расстаўся са сваім сінтыпоп калектывам «Блаш Рыспонс» (англ.: Blush Response), пасля таго як адмовіўся пераехаць у Лос-Анджэлес.
Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рокбэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва К’юнінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, «The Cure», «Oasis», «Queen», як адных з любімых гуртоў. Пазней Кьюнінг сказаў, што яго першае ўражанне аб Флаўэрзе было: «Мне здалося, у яго былі дзіўныя чаравікі… Насамрэч тыя ж, што і ў братоў Галахераў (Oasis)!». Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў, да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік). Так у жніўні 2002 года ўтварылася група «The Killers». Роні пазней распавядаў: «Нават маючы невялікія карлікавыя песні, Брэндан ніколі не адмаўляўся проста падняцца і пачаць працаваць. Гэта вельмі важна, калі ты пачынаеш. Колькі мы разам, увесь час Брэндан перамагае». У адпаведнасці з «Las Vegas Review-Journal» яго бацькі заўсёды падтрымлівалі яго ў імкненні стаць спеваком і былі часам адзінымі гледачамі на першапачатковых канцэртах калектыву.
Брэндан не аднойчы быў завадатарам спрэчак пасля некаторых сваіх інтэрв’ю. У асобнасці, яго словы запалілі варожасці паміж ім і гуртамі «Fall Out Boy», «The Bravery», «Panic! At the Disco». Аднак праз некаторы час Флаўэрз папрасіў прабачэння і сказаў часопісу «Spin»: «Мне б хацелася вярнуць свае словы. Гэтыя людзі проста робяць тое, што яны хочуць рабіць — зусім як я. Насамрэч я добры чалавек і я люблю іншых людзей. Я проста вельмі самаўпэўнены. Мне ад гэтага не мець шмат гонару».
Брэндан крытыкаваў амерыканскі гурт «Green Day» за выкананне песні «Амерыканскі ідыёт». Ён казаў: «Спачатку мне здалося, што гэта было сапраўды нізка паехаць у Англію альбо на Германію і спяваць гэтую песню. Тыя дзеці ўспрымаюць гэта зусім інакш, чым Green Day гэта мае на ўвазе»[5].
Яго сцверджанне, што «Sam’s Town» будзе лепшым альбомам за папярэднія дваццаць гадоў, выклікала ў крытыкаў усмешкі. Флаўэрз адказаў на гэта, што жадае быць меней правакацыйным.
Ён распавёў часопісу «The Advocate»: «Зняважыўшы ўсіх тых людзей, зараз я разумею, што я павінен жыць і даваць жыць іншым»[6]. У красавіку 2009 Брэндан, у інтэрв’ю брытанскаму часопісу «NME» асудзіў Курта Кабейна за тое, што ён не пакідаў у рок-н-роле месца для весялосці, і таксама дадаў, што ў юнацтве жадаў збіць з п’едэсталу «Nirvana» і «Led Zeppelin».
Падчас «Brit Awards» Флаўэрз уручыў «Pet Shop Boys» узнагароду за вялікі ўклад у музыку. Пасля The Killers, Pet Shop Boys і Lady GaGa ўтраіх выканалі салянку са сваіх хітоў.
Сольная кар’ера
У верасні 2010 года Брэндан Флаўэрз выпусціў свой дэбютны альбом «Flamingo». У Вялікабрытаніі альбом паступіў у продаж 6 верасня, у ЗША — 14 верасня. 14 чэрвеня, у шоу Zane Lowe на брытанскім Radio 1 адбылася афіцыйная радыё-прэм’ера дэбютнага сінгла Брэндана Флаўэрза. Лідар «The Killers» сам знаходзіўся ў студыі і даў невялікае інтэрв’ю Zane Lowe, у якім распавёў пра песню «Crossfire», сольную кар’еру і будучыню «The Killers». Са слоў Брэндана стала вядома, што ў запісе яму дапамагаў Роні Ванучы-малодшы. Флаўэрз падзяліўся сваімі ўражаннямі ад запісу дэбютнай сольнай пласцінкі. Брэндан адзначыў, што падчас працы над «Flamingo» яму не хапала таварышаў па гурце: «Гэта было дзіўным, працаваць без звыклага адзінства „The Killers“ і ў адсутнасці падтрымкі калектыву. Вядома, мне было цікава займацца сольным альбомам, але не хапала сяброўскіх адносін. Час ад часу адчуваў сябе самотным». Таксама Флаўэрз у чарговы раз паспрабаваў супакоіць прыхільнікаў гурта і аспрэчыў чуткі пра распад каманды: «Я ўжо паспеў пагутарыць з імі, і мы вызначылі папярэднія тэрміны нашага вяртання ў студыю»[7].
Дэбютны сольны сінгл «Crossfire» з’явіўся ў продажы на iTunes менавіта 21 чэрвеня, у дзень нараджэння лідара «The Killers».
Прэм’ера кліпа «Only The Young» адбылася 5 кастрычніка, які распрацавала Сафі Мюлер, якая працавала над амерыканскім кліпам на песню «Mr. Brightside».
Другі сольны альбом Флаўэрса выйшаў 18 мая2015 года і атрымаў назву «The Desired Effect». Гэтак жа як і «Flamingo», альбом заняў першае месца ў брытанскім чарце UK Albums Chart.
Прыватнае жыццё
Флаўэрз ажаніўся са сваёй даўняй дзяўчынай, Таняй Брук Манблоўскі, 2 жніўня 2005 года на Гаваях[8][9]. 14 ліпеня 2007 года ў іх нарадзіўся першы сын, Эмон Флаўэрз; 28 ліпеня 2009 года другі, Гана Флаўэрз. Брэндан вельмі захапляецца назіраннем за ігрой у гольф, а яго стрыечны брат, Крэйг Балоў, — прафесійны ігрок у гольф.
Флаўэрз па-ранейшаму з’яўляецца членам Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яго жонка незадоўга да вяселля звярнулася да гэтай жа самай царквы. Флаўэрз казаў, што рэлігія вельмі важная для яго. Пасля ўтварэння і першых поспехаў «The Killers», ён пачаў выпіваць, хадзіць па вечарынам і рабіць іншыя рэчы, якія забароненыя яго царквой. Між тым, у 2006 ён спыніўся. Ён казаў: «Мне здаецца, зараз я адчуваю менш віны, і я таксама здаравей, чым калі-небудзь. Мая жонка цяжарная, і ўсё гэта змяняе становішча».
Флаўэрз мае значную колькасць прыхільнікаў сярод геяў. Гэта стала пастаяннай тэмай размоў на розных гей-форумах і ў інтэрв’ю. Між тым, нягледзячы на ўсе плёткі, Брэндан зацвярджае, што ён традыцыйнай арыентацыі.
Флаўэрз вядомы за свой дбайна распрацаваны і эксцэнтрычны стыль, ад стылю маладога хлопца падчас «Hot Fuss» да вусоў у час «Sam’s Town». Яго цяперашні вобраз: куртка з фазанавымі пёрамі на плечах (Day & Age).
Узнагароды
Флаўэрз узяў узнагароды ад часопіса «NME» як «Найлепш апрануты» і «Самы прывабны». У 2008 ён атрымаў узнагароду ад часопіса «GQ» як «Самы стыльны мужчына». У тым жа годзе «The Killers» перамаглі ў катэгорыях «Лепшы амерыканскі гурт» і «Лепшая амерыканская песня» падчас «NME Awards». У 2009 «The Killers» перамаглі ў катэгорыі «Лепшы міжнародны гурт» ізноў пры «NME Awards».