19 мая1933 года ўведзена ў структуру СС у якасці звання кіраўнікоў асноўных тэрытарыяльных падраздзяленняў СС-Оберабшніт (SS-Oberabschnitt). Гэта найвышэйшае структурнае падраздзяленне арганізацыі СС. Іх налічвалася 17. Яго можна прыраўнаваць да армейскай акругі, тым больш, што тэрытарыяльна межы кожнага оберабшніта супадалі з межамі армейскіх акруг.
З 1936 года ў войсках СС званне брыгадэфюрар адпавядала званню генерал-маёра і пасадзе камандзіра дывізіі.
Да 1942 г. на пятліцах брыгадэфюрараў былі намаляваны два дубовыя лісткі (як у оберфюрара) з зоркай у ніжнім левым вугле. З 1942 г. - тры дубовыя лісткі (раней такія пятліцы насілі групенфюрары).
Змяненне знакаў адрознення вышэйшых фюрараў (генералаў) СС у красавіку 1942 года было выклікана ўвядзеннем звання оберстгрупенфюрар і жаданнем уніфікаваць колькасць зорачак на пятліцах і на пагонах, якія насіліся на ўсіх іншых відах формы, акрамя партыйнай, паколькі з павелічэннем колькасці часцей войскаў СС усё часцей узнікалі праблемы з карэктным распазнаннем званняў СС звычайнымі ваеннаслужачымі вермахта.
Пачынаючы з гэтага звання СС у выпадку прызначэння яго ўладальніка на пасаду ваеннай (з 1936 года) ці паліцэйскай (з 1933 года) службы ён атрымліваў дублюючае званне ў адпаведнасці з характарам службы:
брыгадэфюрар СС і генерал-маёр паліцыі — ням.: SS Brigadeführer und der Generalmajor der Polizei
брыгадэфюрар СС і генерал-маёр войскаў СС — ням.: SS Brigadeführer und der Generalmajor der Waffen-SS
Знакі адрознення брыгадэфюрара СС і генерал-маёра войскаў СС