Берсі́ (Bercy) — мясцовасць на ўсходзе Парыжа, побач з Венсенскім лесам, частка XII акругі. Да 1860 года — самастойны горад з 15 тыс. жыхароў, яшчэ раней — уладанне сямейства Манмарансі з барочным замкам XVII стагоддзя (арх. Луі Лево). Тут размешчаны прасторны парк Берсі (плошча 14 га), сучасны будынак міністэрства фінансаў і буйны спартыўна-канцэртны комплекс.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.