У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Беларусь.
Гасцініца «Беларусь» — гасцініца ў горадзе Брэст, па бульвары Шаўчэнкі д. 6.
Пабудавана ў 1971 годзе па праекце архітэктара З. Леўчанка. Дзевяціпавярховы будынак, прамавугольны ў плане, з убудаванымі ў першы паверх рэстаранам «Беларусь», кафэ і барам. Архітэктура лаканічная, звязана з навакольнай забудовай. Фасады абліцаваныя керамічнай неглазураванай пліткай пясочнага колеру, міжвакновыя прасценкі — чорай глазураванай. Побач з гасцініцай размешчана паркоўка.
Літаратура
- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.