Беларускі архідыяканат — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка каталіцкай царквы на Беларусі. Створаны ў 1619 годзе біскупам віленскім Астафіем Валовічам для кіравання паўночна-ўсходняй часткай Віленскай дыяцэзіі. Межы Беларускага архідыяканата дакладна не вызначаны. Цэнтр архідыяканата — Абольцы, землі мясцовага парафіяльнага касцёла перададзены на ўтрыманне архідыякана. Кароль Жыгімонт ІІІ 8 сакавіка 1623 года выдаў дадатковы фундуш архідыякану на плябанію ў Абольцах. Зямельныя ўладанні архідыякана дасягалі 160 дымоў (у т.л. маёнтак Вядзец). У 1639 у Абольцах заснавана пасада суфрагана (дапаможнага біскупа), якая не была спалучана з пасадай архідыякана беларускага.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе большая частка Беларускага архідыяканата апынулася ў складзе Расійскай імперыі (маёнтак Вядзец застаўся ў ВКЛ), з 1783 у Магілёўскай архідыяцэзіі. Скасаваны ў 1848 годзе.
Першыя архідыяканы Сівіцкі і Ражнятоўскі ў дакументах называюцца таксама архідыяканамі рускімі (Ражнятоўскі — таксама архідыяканам усёй Русі)[1].
Архідыяканы беларускія[2]
- Мікалай Сівіцкі (1627)[3],
- Ян Хрызастом Ражнятоўскі (1631[4]—1633[5]),
- Тэадор Скуміновіч (1652—1668),
- Міхал Абрынскі (1673—1674),
- Ян Вечаркоўскі (1716),
- Аляксандр Жаброўскі (1719),
- Эрнест дэ ля Тур (1730[6]—1744),
- Антоній Юзаф Жулкоўскі (?—1744[7]),
- Хрызастом Размятоўскі (1746),
- Ян з Дзержгава (1754—55),
- Ян Шумскі (1755[8]—83),
- Уладзіслаў Ваньковіч (1779—1790[9]),
- Антоній Маеўскі (1809—1810),
- Мацей Павел Мажджанеўскі,
- Матэвуш Ліпскі (1816[10]),
- Андрэй Александровіч (1819—1820),
- Казімір Дабкевіч (1832—1848).
Крыніцы
- ↑ ИЮМ.20.61—102.
- ↑ Fibek Jan o., kapucyn. Dzieje parafii i klasztorów katolickich na Białorusi. Część I. Diecezja Witebska. Historie parafii i świątyń oraz kościołów klasztornych, wraz z kaplicami i majątkami kościelnymi, w obszarze dzisiejszej Diecezji Witebskiej na Białorusi, na przestrzeni lat: 1396—2016 r. 765 lat od chrztu Mendoga i 630 lat od chrztu Jagiełły. Tom 1. Wschodnia część Diecezji Witebskiej, obszar dawnej diecezji wileńskiej i mohylewskiej, dekanaty: Witebski, Połocki, Lepelski, Orszański. Łomża, 2016. S. 570—573.
- ↑ ИЮМ.26.112—120.
- ↑ Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Выпуск второй. Вильна, 1897. № 135. С. 25.
- ↑ ИЮМ.20.61—102.
- ↑ Stojek-Sawicka Karolina. Duchowni katoliccy w roli prywatnych nauczycieli i wychowawców na dworze Radziwiłłów nieświeskich w XVIII wieku // Rozprawy z dziejów oświaty. Tom XLV. Warszawa, 2006. S. 228.
- ↑ Prokop Krzysztof R. Sakry i sukcesja święceń biskupich pasterzy Kościoła wileńskiego z drugiej oraz trzeciej tercji XVIII stulecia // Rocznik Teologii Katolickiej. V. Białystok, 2006. S. 218.
- ↑ Boberski Wojciech. Maryjne sanktuarium karmelitów w Białyniczach. Architektura i sztuka «Białoruskiej Częstochowy» // Sztuka Kresów Wschodnich. Tom 6. Kraków, 2006. S. 102.
- ↑ ИЮМ.20.315—343.
- ↑ Enc. Kat.
Літаратура
- Белы Алесь. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2013. С. 197—198.
Спасылкі