Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні (БПЦВ) — некананічная знешне праваслаўная дэнамінацыя, якая адкалолася ў 1976 годзе ад Сусветнага Амерыканскага Патрыярхата (САП). БПЦВ налічвае каля 5 прыходаў.
Заснавацель — Віторыа Джавані Буса, які ў 1971 годзе быў рукапаложаны ў старакаталіцкія епіскапы, у 1973 — у марыявіцкія, і ў тым жа годзе ў праваслаўныя епіскапы‑каад’юктары яго высвяціў з тытулам архіепіскапа Беластоцкага галава САП Уладзіслаў Рыжы-Рыжскі. З групай прыхільнікаў у Палерма (Італія) ён неўзабаве абвясціў БПЦВ і быў аб’яўлены патрыярхам з імем Віктар Іван I.
У 1988 годзе да арганізацыі далучыўся бразільскі свяшчэннік Атаназіа Луіш Антоніа да Нашчымента, якога «патрыярх» рукапалажыў у епіскапы, а затым у мітрапаліты і назначыў на створаную Бразільскую метраполію. У 2004 годзе група прыхільнікаў з’явілася ў Аргенціне, і была створана Лацінаамерыканская метраполія.
У богаслужэннях царква прытрымліваецца праваслаўнай абраднасці пры даволі істотным уплыве лацінскай літургічнай традыцыі. Беларуская праваслаўная царква ў выгнанні ніколі не прымала спробаў перанясення сваёй рэлігійнай дзейнасці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Асноўным напрамкам місіянерскай работы яна бачыць краіны Лацінскай Амерыкі, а з Беларуссю звязана толькі намінальна, па факце свайго паходжання і назвай.
Спасылкі