Барэль (адзінка аб’ёму)

Барэль
Выява
Абазначэнне адзінкі bbl
Фізічная велічыня аб'ём
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ба́рэль[1] (англ.: barrel — бочка) — адзінка вымярэння аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў. Выкарыстоўваецца ў эканамічных разліках, у ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах, якія выкарыстоўваюць англійскую сістэму мер.

1 нафтавы барэль = 0,158987 м³ = 158,988 літра.

Барэль у ЗША

  • 1 амерыканскі барэль (для вадкасцей) = 31,5 амерыканскіх галонаў = 119,2 л.
  • 1 амерыканскі барэль (сухі) = 0,115627 м³ = 115,628 л.

Барэль у Вялікабрытаніі

  • 1 барэль (сухі) = 0,16365 м³ = 163,65 л.

Крыніцы

Літаратура