за выключэннем асобных месцаў ці ў часовым парадку мае для абодвух кірункаў руху асобныя праезныя часткі, адлучаныя адна ад адной падзяляльнай паласой, не прызначанай для руху, ці, у вылучных выпадках, іншымі сродкамі;
Першая аўтамагістраль (аўтастрада) была пабудавана ў 1924 годзе на поўначы Італіі працягласцю 85 км, яна злучыла Мілан і Варэзе. Да 1939 года было пабудавана прыкладна 500 км аўтамагістраляў.
У Германіі працягласць аўтабанаў да 1942 года складала каля 2100 км.
Пасля Другой сусветнай вайны аўтамагістралі будаваліся ва Францыі і Вялікабрытаніі. Самае актыўнае будаўніцтва вялося ў ЗША, дзе да 1974 года налічвалася 70 800 км хуткасных аўтамагістраляў.