Аілтан (Айлтан) Гансалвіс да Сілва[2] (парт.: Aílton Gonçalves da Silva; 19 ліпеня1973) — бразільскі футбаліст, нападнік. У 1993—1997 гадах гуляў за бразільскія клубы «Іпіранга», «Інтэрнасьянал», «Гуарані» і інш. Вядомы таксама па выступленнях за нямецкі «Вердэр» (1998—2004) і сербскую «Црвену Звезду» (2006—2007). Футбаліст года ў Германіі (2004).
Аілтан жанаты, мае дваіх дзяцей.
Цікавыя факты
Аілтан ніколі не выклікаўся ў зборную Бразіліі, таму мог прыняць іншае грамадзянства, каб выступаць за якую-небудзь зборную. Каманда Катара збіралася дадаць Аілтана да свайго складу разам з некалькімі легіянерамі, але ФІФА забараніла такую махінацыю[3].
За гады выступленняў у Германіі футбаліст атрымаў мянушку «Шаравая маланка», таму што ён хутка бегаў і забіваў, нягледзячы на лішнюю вагу[3].