Аталіды — грэчаская дынастыя, якая кіравала ў царстве Пергам (Анатолія) у 282 да н.э. — 133 да н.э.
У 133 да н.э. Атал III адпісваў сваё царства Рыму. Аднак супраць рымскай улады выступіў самазванец Арыстонік (пабочны сын Эўмена II). Ён прыняў троннае імя Эўмен III і ўтрымліваў уладу да 129 да н.э. калі Пергам быў канчаткова далучаны да Рымскай рэспублікі.
Генеалогія