«Асцярожна: дзеці!» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са снежня 2019 года[1].
Кожны нумар часопіса прысвечаны пэўнай тэме. Тэмамі першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты. У кожным нумары ёсць таксама настольная гульня на галоўную тэму.
Галоўныя героі часопіса — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
Апавяданні для часопіса піша Аляксей Шэін, аўтар кнігі фэнтэзі для падлеткаў «Сем камянёў». Сцэнарыі для коміксаў ствараюць Аляксей Шэін і Андрэй Скурко. А малюе коміксы прафесійны пажарнік Раман Тарасевіч.
Зноскі
Спасылкі