«Арэна Львоў» (укр.: Арэна Львів) — футбольны стадыён у горадзе Львоў (Украіна), які адкрыўся 29 кастрычніка 2011 года. Стадыён прымаў матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2012.
Апісанне стадыёна
Умяшчальнасць стадыёна — 34 915 месцаў, з іх 104 месцы для людзей з асаблівымі патрэбамі, 408 бізнес-месцаў, 192 VIP-месцы. Стадыён мае 2 яруса. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 243 226 метраў квадратных.[1]
Гісторыя
Будаўніцтва
17 красавіка 2007 года УЕФА прыняў рашэнне аб прадастаўленні Польшчы і Украіне права правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. У заяўцы Украіны на прыняцце Еўра-2012 было вызначана 4 асноўных горада: Кіеў, Львоў, Данецк і Днепрапятроўск.
Паколькі ў Львове не было адпаведнага стадыёна, для прыняцця матчаў чэмпіянату Еўропы, з 15 лістапада 2008 года пачалося будаўніцтва «Арэны Львоў».
Будаўніцтва канчаткова скончылася 29 кастрычніка 2011 года[2].
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012
«Арэна Львоў» прыняла 3 матчы фінальнай частцы Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату ў 2012 годзе:[3]
Діскваліфікацыя
27 верасня 2013 года дысцыплінарны камітэт ФІФА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі стадыёна з 27 верасня і на працягу ўсяго перыяду правядзення папярэдняга кваліфікацыйнага адбору на Чэмпіянат свету ў Расіі. Гэтае рашэнне было прынята на падставе дакладу FARE аб выкарыстанні на матчы фаераў.[4]
Пасля пачатку ўзброенага конлфикта на ўсходзе Украіны
15 мая 2014 года стала вядома, што з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны міжнародныя футбольныя матчы пад эгідай УЕФА дазволена прымаць толькі двум стадыёнах Украіны — НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, і «Арэне Львоў» ў Львове.[5]
«Арэна Львоў» стала месцам правядзення матчаў чэмпіянату Украіны і еўракубкаў для данецкага «Шахцёра». Паядынкі пад эгідай УЕФА не трапляюць пад санкцыі ФІФА.[6]
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Стадыі | |
---|
Падрыхтоўка | |
---|
Іншае | |
---|
Стадыёны | |
---|