Па легендзе Арсіні вядуць свой радавод ад сям'і Юліяў-Клаўдзіяў.
Арсіні былі звязаны з сям'ёй Бабонэ, якая існавала ў Рыме ў XI стагоддзі. Спачатку сям'я насіла прозвішча Бабонэ-Арсіні (Папа Цэлесцін III (Джачынта Бабонэ-Арсіні). Асобага становішча, багацця і ўлады Арсіні дамагліся ў XIII ст.