Аптымізм (ад лац.: optimus — «найлепшы») — погляд на жыццё з пазітыўнага пункту гледжання[1], упэўненасць у лепшай будучыні. Аптымізм сцвярджае, што свет цудоўны, з любой сітуацыі ёсць выхад, усё атрымаецца добра, усе людзі ўвогуле добрыя.
Вядомым прыкладам проціпастаўлення аптымізму і песімізму з’яўляецца меркаванне чалавека аб шклянцы, запоўненым вадой ці іншай вадкасцю роўна напалову. Лічыцца, што аптыміст мяркуе, што такая шклянка напалову поўная, у супрацьлегласць песімісту, які ўпэўнены, што шклянка напалову пустая.