Апостальскі экзархат у Аргенціне (ісп.: Exarcado Apostólico Greco-Melkita Católico) — апостальскі экзархат Мелькіцкай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кордава, Аргенціна. Апостальскі экзархат у Аргенціны распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсю тэрыторыю краіны. Кафедральным саборам дыяцэзіі апостальскага экзархата ў Аргенціне з'яўляецца царква Святога Георгія ў горадзе Кордава.
Гісторыя
21 сакавіка 2002 года Рымскі Папа Ян Павел II выпусціў булу, «Quandoquidem saeculorum», якой заснаваў апостальскі экзархат у Аргенціне для вернікаў Мелькіцкай каталіцкай царквы, якія пражываюць на ўсёй тэрыторыі Аргенціны.
Структура
У Аргенціне дзейнічаюць тры прыходы апостальскага экзархата ў Аргенціне:
- Царква Святога Георгія ў горадзе Кордава — кафедральны сабор;
- Царква Святога Георгія ў горадзе Расарыа;
- Царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі ў горадзе Буэнас-Айрэсе.
Ардынарыі апостальскага экзархата
- біскуп Georges Nicolas Haddad S.M.S.P.[1] (20.04.2002 — 19.12.2005);
- біскуп Jean-Abdo Arbach B.C. (17.10.2006 — 23.06.2012) — прызначаны архібіскупам Хомса;
Зноскі
Крыніца
Спасылкі