Вонкавае. Палавыя клеткі зліваюцца па-за арганізмам. У большасці жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя і малюскі, шэраг земнаводных і рыб) з адкладаннем у навакольным асяроддзі спермы і яйцаклетак, дзе тыя зліваюцца.
Унутранае. Адбываецца ўнутры палавых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненне). Пераважна ў наземных жывёл з адмысловымі прыдаткавымі палавымі органамі для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У вышэйшых раслін назіраецца аагамія. У ніжэйшых раслін — таксама анізагамія, ізагамія і кан'югацыя[1].