Аперацыя «Мотармэн»

Аперацыя «Мотармэн»
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Паўночнай Ірландыі
Дата 31 ліпеня 1972
Месца Белфаст і Дэры
Вынік ліквідацыя «забароненых зон»
Праціўнікі
Вялікабрытанія Узброеныя сілы Вялікабрытаніі і лаялісты Ірландыя Ірландскія нацыяналісты,
Часовая ІРА і лаялісты
Сілы бакоў
27 500 вайскоўцаў і лаялістаў невядома
Страты
няма 1 забіты
Агульныя страты
1 мірны жыхар забіты, 2 параненых

Аперацыя «Мотармэн» (англ.: Operation Motorman, бел.: «Аўтамабіліст») — буйная ваенная аперацыя, праведзеная брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі 31 ліпеня 1972 года, з мэтай ліквідацыі «забароненых зон» (тэрыторый, кантраляваных узброенымі атрадамі ірландскіх нацыяналістаў)[1].

Перадумовы і агульная абстаноўка

Беспарадкі ў Ірландыі ў жніўні 1969 года адзначылі пачатак канфлікту ў паўночнай частцы острава. Пасля два галоўных горада Паўночнай Ірландыі, Белфаст і Дэры, практычна не кантраляваліся брытанскім урадам. Многія раёны часткова або цалкам знаходзіліся ў зоне ўплыву ірландскіх нацыяналістаў і іх саюзнікаў. Мела месца пабудова барыкад, якія ўзводзіла пранацыяналістычнае мясцовае насельніцтва, каб ізаляваць і абараніць свае раёны ад нападаў з боку брытанскіх сіл бяспекі. Раёны, якія кантраляваліся нацыяналістамі і спачуваючымі ім грамадзянамі, сталі называцца «забароненымі зонамі».

Да канца 1971 года ў Дэры было ўстаноўлена 29 барыкад; 16 з іх маглі нават вытрымаць націск бранятэхнікі[2]. Многія з нацыяналістычных забароненых зон наўпрост кантраляваліся групоўкай «Часовая Ірландская рэспубліканская армія» (ІРА)[3].

21 ліпеня 1972 года баевікі ўзарвалі 22 бомбы ў Белфасце. Дзевяць чалавек (у тым ліку два салдаты і адзін лаяліст) былі забітыя і 130 атрымалі раненні. Атака заахвоціла брытанскі ўрад знішчыць «забароненыя зоны»[3].

Падрыхтоўка

Аперацыя «Мотармэн» была найбуйнейшай брытанскай ваеннай аперацыяй з часоў Суэцкага крызісу 1956 года і самай буйной у гісторыі Ірландыі з часоў вайны за незалежнасць[3]. За некалькі дзён да 31 ліпеня ў Паўночную Ірландыю прыбыло каля 4000 вайскоўцаў з іншых частак краіны[3]. Усяго задзейнічана амаль 22 000 вайскоўцаў[3], у тым ліку 27 пяхотных і два браняваныя батальёны, якія падтрымліваліся палком абароны Ольстэра ў 5 300 чалавек[4]. У аперацыі задзейнічана вялікая колькасць бронемашын і танкаў[5].

Хуткае нарошчванне ваеннага кантынгенту не прайшло не заўважаным ІРА[6]. Большая частка баевікоў пакінула «забароненыя зоны» за дзень да аперацыі[7].

Ход аперацыі

Аперацыя пачалася каля 4:00 раніцы 31 ліпеня. У «забароненых зонах», такіх як Вольны Дэры, жыхароў загадзя папярэдзілі аб магчымым прарыве барыкад[8]. Брытанская армія пры падтрымцы бульдозераў змагла разламаць барыкады. Затым раёны «забароненых зон» пазапаўняла брытанская пяхота, падтрыманая бронеаўтамабілямі і танкамі[3][9]. Баевікі ІРА і іх лаялісты практычна не мелі зброі, каб супрацьстаяць вайскоўцам, таму без супраціву здалі ўсе свае пазіцыі[6][10]. Аднак некалькі нязначных сутыкненняў ўсё ж адбыліся.

Да канца дня Дэры і Белфаст былі ачышчаны ад «забароненых зонаў», але сітуацыя яшчэ была напружанай[11].

Ахвяры

Падчас аперацыі брытанская армія застрэліла двух чалавек у Дэры, аднаго мірнага жыхара і аднаго члена ІРА:

  • Даніэль Хегарці, 15-гадовы жыхар Дэры[12], застрэлены разам са сваімі стрыечнымі братамі, калі яны выйшлі на вуліцу, каб паглядзець на ваенную тэхніку. Адзін з яго кузенаў, Крыстафер Хегарці, выжыў, нягледзячы на раненне ў галаву[13].
  • Сімус Брэдлі, 19-гадовы член ІРА[6], застрэлены ў Дэры.

У Белфасце некалькі чалавек арыштавана, але ніякага ўзброенага супраціву не было.

Наступствы

Праз некалькі гадзін пасля завяршэння аперацыі «Мотармэн» адбыўся тэракт на галоўнай вуліцы вёскі Клаўдзі ў графстве Лондандэры, у выніку якога дзевяць мірных жыхароў загінулі. Пяцёра з ахвяраў былі католікамі, а чацвёра — пратэстантамі[14]. У арганізацыі тэракту абвінавачвалася Часовая ІРА, якая адпрэчвала гэтыя абвінавачванні[15] і заяўляла, што ніводнае яе падраздзяленне не ўладкоўвала выбух[16].

Зноскі

  1. Managing Terrorism and Insurgency: Regeneration, Recruitment and Attrition ISBN 978-0-415-48441-1 p. 101
  2. Taylor, Peter. Brits: The War Against the IRA (неопр.). — Bloomsbury Publishing, 2001. — С. 83. — ISBN 0-7475-5806-X.
  3. а б в г д е CAIN: Chronology of the Conflict – 1972. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2011. Праверана 14 снежня 2018.
  4. An Analysis of Military Operations in Northern Ireland, prepared under the direction of the Chief of the General Staff. Retrieved 2 September 2007. Archived at Internet Archive.
  5. Osprey Publishing: Centurion Universal Tank 1943–2003 ISBN 1-84176-387-X
  6. а б в Museum of Free Derry: Operation Motorman Архівавана 21 ліпеня 2010 года.
  7. "IRA left Derry 'before Operation Motorman' ". BBC News, 6 December 2011. Retrieved 8 December 2011. Архівавана 17 сакавіка 2016.
  8. The Pat Finucane Centre: Operation Motorman Архівавана 3 жніўня 2010 года.
  9. History – Operation Motorman Архівавана 21 ліпеня 2010 года., Museum of Free Derry. Retrieved 2 September 2007.
  10. Operation Motorman Архівавана 31 кастрычніка 2004 года. from Britain small wars
  11. Beaves, Harry. Down Among the Weeds (англ.). — Troubador Publishing Ltd, 2018. — P. 73. — ISBN 9781788037532.
  12. CAIN – Sutton Index of Deaths – 31 July 1972. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018. Праверана 14 снежня 2018.
  13. The Pat Finucane Centre: Daniel Hegarty Архівавана 3 жніўня 2010 года.
  14. Cowan, Rosie (2002-09-21). "Does this letter prove a priest was behind IRA bombing?". The Guardian. London. Архівавана з арыгінала 2013-08-26. Праверана 2010-05-20.
  15. Starrett, Ian (1997-07-30). "When the heart was ripped out of Claudy". News Letter. Архівавана з арыгінала 2012-09-03. Праверана 2010-08-24. Archived article at HighBeam Research
  16. Tran, Mark (2010-08-24). "Report due on claims of Claudy bombing priest link". The Guardian. Архівавана з арыгінала 2010-08-25. Праверана 2010-08-24.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!