Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спецыяльнасць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасля навучаўся ў аспірантуры факультэту журналістыкі БДУ.
Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасля памочнікам старшыні Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюза. З 2002 года — аглядальнік Белгазеты.
Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся [1].