Андрэй Аляксандравіч Кунец (7 снежня 1995 года, Мазыр) — беларускі спявак, удзельнік і прызёр рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, сярэбраны прызёр Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2006 (129 балаў).
Творчая дзейнасць
Андрэй Кунец з'яўляецца сярэбраным прызёрам Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2006, лаўрэатам I Міжнароднага маладзёжнага фестывалю-карнавалу «Арфей у Італіі-2008» ва ўзроставай групе 10 - 12 гадоў. На фестывалі выканаў песні «Беларусь мая», «Новы дзень», а таксама англамоўную версію кампазіцыі "Сябруюць усе" (і атрымаў статуэтку пазалочанай ноты, упрыгожанай хрусталікам Свароўскі). У студзені 2010 года Андрэй выпусціў свой дэбютны альбом «Новы дзень»..
У 2008 годзе выканаў ролю Агеньчыка ў навагоднім мюзікле.
Перамогі
- Срэбны прызёр Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2006
- Гран-пры на Славянскім базары ў Віцебску, 2007 год
- Заняў першае месца на I Міжнародным маладзёжным фестывалі-карнавале «Арфей у Італіі-2008»
- «Дружба народаў» — Гран-пры (Кайзерслаўтэрн)
- «Зямля пад белымі крыламі» — 1-е месца (Мазыр)
- «Залатая пчолка» — Гран-пры (Клімавічы)
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|