У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Аляксандраў.
Анатоль Пятровіч Аляксандраў (31 студзеня (13 лютага) 1903, Тарашча, Кіеўская губерня — 3 лютага1994, Масква) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР (1953; член-карэспандэнт 1943), доктар фізіка-матэматычных навук (1941), педагог, прафесар. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1954, 1960, 1973). Прэзідэнт Акадэміі навук СССР у 1975—1986 гг. Член ЦК КПСС (1966—1989). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1959), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984 г.) і чатырох Сталінскіх прэмій (1942, 1949 г., 1951, 1953). Член КПСС з 1961 года.